Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.02.2026

Дзень роднай мовы

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў дзіцячым садзе № 9 г. Баранавічы адбылася сустрэча з баранавіцкай пісьменніцай Раісай Раманчук

Раіса Міхайлаўна, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, аўтар паэтычных зборнікаў як для дзяцей, так і для дарослых, сааўтар шматлікіх альманахаў і калектыўных зборнікаў паэзіі і прозы.

Сёння Раіса Міхайлаўна не толькі чытала свае вершы і казкі на беларускай мове для выхаванцаў дзіцячага сада, але і была ўражана, што і нашы выхаванцы знаёмы з яе творчасцю. Нашы выхаванцы чыталі вершы Раісы Раманчук на беларускай мове і атрымалі ў падарунак кнігі аўтара.

Вельмі эмацыянальнай, мілагучнай і лірычнай стала і размова калектыва дзіцячага сада са славутай пісьменніцай.



«Адгукніцеся, любыя словы
Пяшчотнай маёй беларускае мовы!»

Р.Раманчук

Разделы сайта