Сонца яркае ўстае, на кірмаш народ ідзе.
Надышоў вясёлы час, завітаў кірмаш да нас.
Усіх, хто не ленаваўся,
добра справаю займаўся і не траціў марна час,
запрашаем на кірмаш!
Гэй, музыкі, дружна грайце і кірмаш наш адкрывайце!
Хочам мы свой талент паказаць,
Для ўсiх гасцей ў зале музыку зайграць...
Пакуль мы пелi ды спявалi, новыя гандляры к нам на кiрмаш завiталi...
Мы добра летам працавалi,
I добры ўраджай да пары сабралi.
Можна нам i весялiцца, калi есць, чым пахвалiцца...
Надыходзіць сумны час -
Пара нам развітацца.
Але просім шчыра Вас
Зноў к нам завітацца.
Будзем рады мы сябрам,
Пачастуем ласкай.
Няхай свеціць сонца Вам,
Як у добрай казцы!