Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2019

      Кожны народ шануе і паважае сваю мову. «Марыльчын куфэрак» - так называлася свята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, якое прайшло  21 лютага ў нашай дашкольнай установе. 


          Культурна-моўнае асяроддзе дзіцячага сада з’яўляецца адным з найважнейшых сродкаў развіцця беларускага маўлення і культуры маўленчых зносін на роднай мове. Падчас свята, выхаванцы старэйшых груп і размаўлялі на беларускай мове, і спявалі, і чыталі вершы. Праз мультымедыа і экспазіцыю міні –музея “Беларуская хатка” дзеці даведаліся, як калісьці нашы продкі апрацоўвалі лен , пазнаеміліся з бытам беларусаў, палюбаваліся тканымі ручнікамі, вышыванкамі і іншымі вырабамі народных рамесел сваіх продкаў.
          Педагагічны калектыў яслі-сада № 9 г. Баранавічы добра разумее, што, калі мы хочам, каб нас, беларусаў, паважалі народы іншых краін -  мы павінны ведаць сваю мову і ўмець на ёй размаўляць. Свята, прысвечанае Дню роднай мовы, стала яшчэ адным стымулам для фарміравання ў выхаванцаў дзіцячага саду, станоўчых адносін да беларускай мовы, павагі да сваёй краіны, роднай мовы, традыцый, народнай спадчыны .

 

    Дык будзем з замілаваннем услухоўвацца ў нашу мову, разам вучыцца мове, далучацца да невычэрпных крыніц беларускай літаратуры, мастацтва, гісторыі роднага краю. Неабходна старацца як найлепш карыстацца роднай мовай, з павагай адносіцца да яе, прывіваць любоў і пашану да мовы Бацькаўшчыны нашым дзецям.

Разделы сайта